Обі-Ван Кенобі (тэлесерыял)
Обі-Ван Кенобі | |
---|---|
англ.: Obi-Wan Kenobi | |
Жанр | навуковая фантастыка на тэлебачанні[d] і навуковая фантастыка |
Заснавана на | Зорныя войны |
Сцэнарыст | |
Рэжысёр | |
У ролях | |
Кампазітар | |
Краіна | |
Мова | англійская |
Колькасць сезонаў | 1 |
Колькасць серый | 6 |
Вытворчасць | |
Выканаўчы прадзюсар | Кэтлін Кенэдзі[d], Юэн Макгрэгар, Michelle Rejwan[d] і Joby Harold[d] |
Аператар | |
Месца здымак | Лос-Анджэлес |
Працягласць серыі | 44,5 ± 9 хв. |
Студыя | Lucasfilm[d] |
Трансляцыя | |
Тэлеканал | Disney+[d] |
На экранах | 27 мая 2022 — 22 чэрвеня 2022 |
Храналогія | |
Перад гэтым ідзе | Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў |
Спасылкі | |
disneyplus.com/en/series… | |
IMDb | ID 8466564 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Обі-Ван Кено́бі» (англ.: Obi-Wan Kenobi) — амерыканскі міні-серыял, створаны для стрымінгавага сэрвіса Disney+ і прысвечаны аднайменнаму персанажу сусвету «Зорных войнаў». Рэжысёрам серыяла выступіла Дэбара Чоў , шоуранерам стаў Джобі Харальд . Юэн Мак-Грэгар выступіў у якасці выканаўчага прадзюсара серыяла і вярнуўся да ролі Обі-Вана Кенобі. Хейдэн Крыстэнсен , Джоэл Эдгертан і Боні Піс таксама вярнуліся да сваіх роляў з кінасерыі.
Гісторыя разгортваецца праз дзесяць гадоў пасля падзей фільма «Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў».
Першапачаткова праект распрацоўваўся ў якасці поўнаметражнага спін-офа, які павінен быў зрэжысіраваць Стывен Долдры па сцэнарыі Хусейна Аміні , аднак пасля касавага правалу фільма «Хан Сола. Зорныя войны: Гісторыі» (2018) праект пра Обі-Вана быў перапрацаваны ў міні-серыял. Удзел Мак-Грэгара быў пацверджаны ў жніўні 2019 года, а праз два месяцы Дэбара Чоў атрымала рэжысёрскае крэсла. Вытворчасць мусіла пачацца ў ліпені 2020 года, аднак за паўгады да прызначанага тэрміну была пастаўлена на паўзу, паколькі кіраўніцтва Lucasfilm засталося незадаволена сцэнарыямі эпізодаў. У красавіку 2020 года сцэнарыст Джобі Харальд быў наняты для перапісвання сцэнарыя, а ў сакавіку 2021 года было абвешчана пра папаўненне акцёрскага складу. Здымкі з выкарыстаннем тэхналогіі відэасцяны StageCraft пачаліся ў маі ў Лос-Анджэлесе і завяршыліся ў верасні. Кампазітар фільмаў пра «Зорныя войны» Джон Уільямс напісаў загалоўную тэму для серыяла, у той час як асноўны саўндтрэк напісала Наталі Холт , стаўшы такім чынам першай жанчынай-кампазітарам, прыняўшым удзел у працы над ігравымі праектамі па матывах «Зорных войнаў».
Прэм’ера першых двух эпізодаў серыяла «Обі-Ван Кенобі» адбылася 27 мая 2022 года. Серыял складаецца з шасці эпізодаў і завяршыўся 22 чэрвеня 2022 года.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Падзеі сэрыяла адбываюцца праз 10 гадоў пасля знішчэння Ордэна джэдаяў і заснавання Галактычнай Імперыі . Обі-Ван Кенобі хаваецца на Татуіне. Ён вядзе адасобленае жыццё і амаль не кантактуе з іншымі людзьмі, каб не выявіць сябе. Обі-Ван прыглядвае за юным Люкам Скайуокерам і назірае, як дзіцё расце. Аднаго разу на Татуіне прызямляецца карабель інквізітараў. Яны шукаюць джэдая, які па неасцярожнасці дапамог мясцоваму карчмару. Аднак у аднаго з членаў атрада ёсць іншая мэта — Обі-Ван. Усе дзесяць гадоў герой знаходзіцца ў вышуку, і для некаторых інквізітараў злавіць легендарнага джэдая стала неадчэпнай ідэяй.
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]Юэн Мак-Грэгар | – Обі-Ван Кенобі |
Руперт Фрэнд | – Гранд-інквізітар |
Сон Кан | – Пяты брат |
Мозес Інгрэм | – Рэва Севандэр / Трэцяя сястра |
Бэні Сафдзі | – Нары |
Джоэл Эдгертан | – Оўэн Ларс |
Боні Піс | – Беру Уайтсан Ларс |
Сімона Кесел | – Брэя Аргана |
Віўен Ліра Блэр | – Лея Аргана |
Флі | – Вект Нокру |
Джымі Смітс | – Бэйл Аргана |
Марысе Альварэс | – Нішэ |
Рыа Кілстэд | – Чацвёртая сястра |
Кумэйл Нанджыані | – Хажа Эстры |
Хейдэн Крыстэнсен | – Энакін Скайуокер / Дарт Вейдэр |
Індзіра Варма | – Ціа, імперскі афіцэр |
Спіс серый
[правіць | правіць зыходнік]№ | Назва | Рэжысёр | Аўтар сцэнарыя | Дата прэм’еры |
---|---|---|---|---|
1 | «Частка 1» «Part I» | Дэбара Чоў | Сюжэт: Сцюарт Біці , Хусейн Аміні Тэлесцэнарый: Джобі Харальд , Сцюарт Біці, Хусейн Аміні | 27 мая 2022 |
2 | «Частка 2» «Part II» | Дэбара Чоў | Сюжэт: Сцюарт Біці, Хусейн Аміні Тэлесцэнарый: Джобі Харальд | 27 мая 2022 |
3 | «Частка 3» «Part III» | Дэбара Чоў | Джобі Харальд, Ханна Фрыдман , Хусейн Аміні, Сцюарт Біці | 1 чэрвеня 2022 |
4 | «Частка 4» «Part IV» | Дэбара Чоў | Джобі Харальд, Ханна Фрыдман | 8 чэрвеня 2022 |
5 | «Частка 5» «Part V» | Дэбара Чоў | Джобі Харальд, Эндру Стэнтан | 15 чэрвеня 2022 |
6 | «Частка 6» «Part VI» | Дэбара Чоў | Сюжэт: Сцюарт Біці, Джобі Харальд, Эндру Стэнтан Тэлесцэнарый: Джобі Харальд, Эндру Стэнтан, Хусейн Аміні | 22 чэрвеня 2022 |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Обі-Ван Кенобі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)